Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Andante maestoso - Allegro vivace
Расклад Падкасты
Кардынал Пьетра Паралін у Лурдзе Кардынал Пьетра Паралін у Лурдзе 

Бліжэйшы супрацоўнік Папы з пілігрымкай у Лурдзе

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прыняў удзел у французскай нацыянальнай пілігрымцы ў Лурд. Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця ён узначаліў марыйную працэсію і цэлебраваў св. Імшу ў санктуарыі.

У гаміліі бліжэйшы супрацоўнік Папы нагадаў, што католікі называюць Марыю “Маці суцяшэння”. Гэты тытул варта асабліва падкрэсліць у кантэксце цяперашняй пандэміі каронавіруса. “Нам вельмі патрэбна суцяшэнне. Мы звяртаемся да Маці Божай з вялікім даверам і ўпэўненасцю, што яна нас пачуе”, - сказаў іерарх.

Ён адзначыў, што Марыя вучыць нас не баяцца. “Выхаваныя ў яе школе, мы ведаем, як не адступіць і без зброі і гвалту супрацьстаяць пыхлівым і багатым, карумпаваным і маніпулятарам, якія хочуць выкарыстаць час пандэміі для ўласнай выгады”, - заўважыў кардынал Паралін.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі таксама звярнуў увагу на тое, што адкрыты грот Лурда нагадвае пустую магілу Езуса. “Гэта кажа нам, што Езус перамог смерць, дае нам смеласць быць сабою, дапамагаць адзін аднаму, развіваць братэрскія пачуцці і ісці ў караване салідарнасці з усімі, хто пацярпеў падчас пандэміі”, - заявіў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці.
 

16 жніўня 2020, 11:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930