Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Епіскапат ЗША: мір немагчымы без справядлівасці

Калі хочаш міру, працуй на карысць справядлівасці, - гэтую думку Паўла VI нагадалі амерыканскія біскупы ў лісце да членаў Кангрэсу ЗША ў рамках агульнанацыянальнай дыскусіі аб рэформе паліцыі і расавай справядлівасці.

Дакумент быў падрыхтаваны старшынямі секцый епіскапату, якія займаюцца пытаннямі справядлівасці, чалавечага развіцця, міграцыі і расізму.

Амерыканскія іерархі падкрэслілі, што супрацоўнікі сіл правапарадку “выконваюць важную і патрэбную службу”, але заўважылі, што “страшнае і несправядлівае забойства Джорджа Флойда, Рэйшарда Брукса і іншых людзей” паказвае неабходнасць “паляпшэнняў у сферы фармацыі і адказнасці паліцыі”. Біскупы падкрэслілі, што гаворка ідзе пра пытанні, якія тычацца ўжывання зброі, выпадкаў дыскрымінацыі і прадузятасці.

Іерархі спаслаліся на свае душпастырскія лісты аб правасуддзі і расізме, выдадзеныя на працягу апошніх гадоў, на каментары Францішка адносна смерці Джорджа Флойда, на яго прамову аб ужыванні сілы паліцыяй, а таксама на словы Бэнэдыкта XVI і Яна Паўла ІІ аб ролі паліцыі.

“Мы падтрымліваем доўгую традыцыю, якая цягнецца ад св. Аўгустына і св. Тамаша Аквінскага да Марціна Лютэра Кінга, і сцвярджае, што мэтай закону і сіл правапарадку з’яўляецца ахова справядлівасці”, - напісалі біскупы. Яны заўважылі таксама, што адзінае вырашэнне актуальных праблем заключаецца ў прыняцці мудрай парады св. Паўла VI: “Калі хочаш міру, працуй на карысць справядлівасці”.

Дакумент падпісалі старшыні трох секцый Канферэнцыі Біскупаў ЗША: Камісіі па справах справядлівасці і чалавечага развіцця – арцыбіскуп Пол Коклей; Камітэта па міграцыі – біскуп Марыё Дарсанвіль і Камітэтат па пытаннях расізму – біскуп Шэлтан Фабр.

 

30 чэрвеня 2020, 09:18
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031