Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты
2020.06.24 - sacerdoti bielorussia pellegrinaggio moto 2020.06.24 - sacerdoti bielorussia pellegrinaggio moto 

Беларусь: святары ладзяць прыватную мота-пілігрымку ў Будслаў

Сёлетнія парафіяльныя ўрачыстасці ў Будславе не застануцца без пілігрымаў. Нагадаем, традыцыйныя масавыя пілігрымкі ў нацыянальны санктуарый адмененыя з прычыны эпідэміялагічнай сітуацыі.

Але прыватныя пілігрымкі ніхто не забараняў. Таму 23 чэрвеня 2020 г. з Баранавічаў адправіліся ў шлях пешкі да маці Божай Будслаўскай тры святары і адзін брат законны. А 27 чэрвеня з Лагішына стартуе мота-пілігрымка ў складзе трох святароў. Больш таго, ксяндзы-матацыклісты вырашылі наведаць усе Марыйныя санктуарыі Беларусі і завяршыць сваю пілігрымку ў нацыянальным.

Духавенства на матацыклах разлічвае за пяць-шэсць дзён пераадолець каля 2 тыс. кіламетраў, - распавёў Беларускай службе Vatican News пружанскі пробашч, кс. Павел Ярашэвіч.

“Каб гэта была сапраўдная пілігрымка, а не адзін дзень дарогі, мы вырашылі праехаць вакол амаль усёй краіны. Пачынаецца дарога з Лагішына, затым – Брэст, Тракелі, Гудагай, Браслаў, Бялынічы, Баранавічы, Будслаў. Як і ў кожнай пілігрымцы, збіраем інтэнцыі ў тых парафіях, у якія будзем заязджаць, штодня будзе св. Імша ў інтэнцыях духоўных пілігрымаў – тых, хто не зможа сёлета прыбыць у Будслаў”

, - адзначыў кс. Павел.

Разам з ім у дарогу адправяцца ранейшыя ўдзельнікі пешых пілігрымак і вопытныя матацыклісты: столінскі пробашч, кс. Юры Медушэўскі і вікарый з Бярозы, кс. Юзаф Парфяновіч.

У Даўгінаве, традыцыйным месцы сустрэчы пілігрымак па дарозе да Будслава, матацыклісты плануюць сустрэцца з прыватнай пешай пілігрымкай. Затым, 1 ліпеня, прыбыць у санктуарый і назаўтра ўдзельнічаць у адпустовых урачыстасцях.

Прыватная пілігрымка рухаецца па звычайным 9-дзённым маршруце, дадаў адзін з удзельнікаў, кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі. “Мы вырашылі пайсці ў пілігрымку ў інтэнцыі тых людзей, якія не могуць адправіцца ў шлях, а таксама каб трошкі змяніць фармат. Мы прызвычаіліся, што пілігрымка – гэта група людзей, якія ідуць з калонкамі, мы называем гэта маніфестацыяй нашай веры. Але ёсць Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. Чаму ім не можа быць Будслаў у нас, у Беларусі?”.

Святары-пілігрымы прымаюць інтэнцыі на акаўнце баранавіцкай пілігрымкі ў сацсетках ВКонтакте і Instagram.

 

24 чэрвеня 2020, 11:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930