Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
tamanho certo 2 - banner 16x9_ sem datasAEM.jpg

Каронавірус паўплываў на падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі

Падрыхтоўка да правядзення Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне запаволілася па прычыне пандэміі, але не спынілася. Форум быў перанесены на 2023 г.

Старшыня Біскупскай Канферэнцыі Партугаліі, кардынал Мануэль Клементэ, як і большасць біскупаў краіны, са зразуменнем прынялі рашэнне Папы, абвешчанае 20 красавіка 2020 г., аб пераносе Сусветных дзён на год. Ён прызнаў, што ў цяперашняй сітуацыі вернікі павінны сканцэнтравацца на барацьбе з каронавірусам.

“Адкласці форум было абсалютна неабходна, таму што падрыхтоўка пачынаецца значна раней за 2022 г., і гэта можа падвергнуць шматлікіх людзей рызыцы заражэння. На дадзены момант самым вялікім выклікам з’яўляецца перамога над пандэміяй”, - сказаў кардынал Клементэ. Ён прызнаўся, што рашэнне Святога Пасаду аб пераносе мерапрыемства было прынята пасля ўзгаднення з партугальскімі іерархамі.

Старшыня епіскапату паведаміў, што падрыхтоўка да Сусветных дзён будзе працягвацца на ўзроўні парафій, але яны павінны спачатку вярнуцца да звычайнага жыцця. Нягледзячы на ўсё яшчэ шматлікія выпадкі заражэння ў Партугаліі, існуе магчымасць паступова “адчыняць” касцёлы ўжо ў маі.

Іерарх лічыць, што ліквідацыя абмежаванняў, звязаных з каронавірусам, павінна быць паступовай. Першыя набажэнствы адбудуцца з невялікай колькасцю ўдзельнікаў, каб захаваць прастору паміж вернікамі, якія павінны быць у масках.

08 мая 2020, 12:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930