Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Presto
Расклад Падкасты
Капліца, дзе захоўваецца Турынская Плашчаніца Капліца, дзе захоўваецца Турынская Плашчаніца  

Турынскую Плашчаніцу адкрыюць для ўдзельнікаў сустрэчы Тэзэ

Турынская Плашчаніца будзе ўрачыста адкрыта для адарацыі і пакланення падчас наступнай сустрэчы моладзі, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ, якая пройдзе з 28 снежня 2020 г. па 1 студзеня 2021 г. у Турыне.

Аб гэтым паведаміў арцыбіскуп Турына Чэзарэ Назілья падчас удзелу ў сёлетнім экуменічным форуме, які праходзіў у польскім горадзе Вроцлаў. Такім чынам, усяго праз пяць гадоў пасля апошняга выстаўлення хрысціянскай рэліквіі, якую тады наведала больш за два мільёны пілігрымаў з усяго свету, Плашчаніца будзе зноў прадстаўлена ў Турыне.

Каментуючы вестку пра выбар Турына ў якасці наступнага месца правядзення малітоўнай сустрэчы, арцыбіскуп Назілья адзначыў, што гэта важная навіна, “якая служыць пацвярджэннем моцнай сувязі і адначасова плёну доўгага шляху сяброўства з Супольнасцю Тэзэ”.

3 студзеня 2020 г. у Турыне адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будуць прадстаўлены ініцыятывы, звязаныя з наступнай сустрэчай Тэзэ – 43-м этапам “Пілігрымкі даверу на зямлі”. Традыцыйна, гэтыя форумы маюць вельмі насычаную малітоўную і культурную праграму: маладыя людзі штодзённа збіраюцца на малітву ў базыліках і буйных выставачных цэнтрах, а ў навагоднюю ноч адбываюцца “Малітва за мір ва ўсім свеце” і “Фестываль народаў”. Праграму сустрэчы ў Турыне ўзбагаціць магчымасць кантэмпляцыі і адарацыі Турынскай Плашчаніцы.

Супольнасць Тэзэ арганізуе Еўрапейскія сустрэчы моладзі з 1978 г. Ініцыятыва мае характар пілігрымкі, таму кожны год адбываецца ў іншым горадзе кантынента. Упершыню яна прайшла ў Парыжы. Італія прымала малітоўную эстафету ўжо шэсць разоў: чатыры разы – у Рыме (1980, 1982, 1987, 2012) і два – у Мілане (1998 і 2005). Такім чынам, сустрэча моладзі ў Турыне стане 43-й у гісторыі “Пілігрымкі даверу на зямлі” і 7-й, якая пройдзе ў Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 студзеня 2020, 13:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930