Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Walzer - Spharenklange
Расклад Падкасты
Кардынал Фрыдалін Амбонга з Францішкам Кардынал Фрыдалін Амбонга з Францішкам 

Кардыналы: ардынацыя viri probati – рашэнне песімістычнае

Рашэнне адносна магчымага святарскага пасвячэння для viri probati патрабуе склікання асобнай асамблеі Сінода Біскупаў, - лічыць кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў.

“Калі Касцёл хоча ісці ў гэтым напрамку, павінна быць склікана звычайная асамблея Сінода Біскупаў для Паўсюднага Касцёла, таму што гэта не толькі праблема Амазонкі, але і Афрыкі, Аўстраліі, Акіяніі і Еўропы”, - сказаў іерарх у эфіры інфармацыйнай праграмы “Stanze Vaticane”.

Ён таксама падкрэсліў, што такое рашэнне скарэй песімістычнае, таму над ім трэба грунтоўна падумаць. “Сёння Лацінскі Касцёл з’яўляецца самым місійным менавіта па прычыне цэлібату”, - заўважыў кардынал Уэле. Ён раскрытыкаваў меркаванне, што адмена цэлібату можа дапамагчы вырашыць праблему педафіліі. “Пераважная большасць выпадкаў злоўжыванняў адбываецца ў сем’ях”, - нагадаў прэфект. Ён дадаў, што рашэнню адносна ардынацыі viri probati павінна папярэднічаць паглыбленае разважанне аб магчымых альтэрнатывах.

Іншы вядомы каталіцкі іерарх, кангалезскі кардынал Фрыдалін Амбонга выказаў здзіўленне, што на Сінодзе па Амазоніі абмяркоўваліся пытанні, якія даўно былі вырашаны ў Афрыцы. “Тут ідзе дыскусія пра тое, як дэлегаваць адказнасць свецкім вернікам у рэгіёнах, дзе няма святароў. (...) Мы даўно, калі адчувалі недахоп святароў, перадалі адказнасць нашым свецкім супрацоўнікам. З гэтай мэтай мы выхоўваем свецкіх. І Касцёл у Афрыцы ў значнай ступені абапіраецца на свецкіх. Між тым, у Амазоніі акцэнт робіцца на viri probati. Я не ўпэўнены, што гэта адпавядае інтарэсам Касцёла”, - сказаў афрыканскі кардынал, запрошаны да ўдзелу ў цяперашнім Сінодзе.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2019, 13:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930