Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Законніца будзе аўтарам разважанняў Крыжовага шляху ў Калізеі

Сястра Эўджэнія Банэці стане аўтарам сёлетніх медытацый Крыжовага шляху, які пройдзе ў рымскім Калізеі традыцыйна ў Вялікую Пятніцу. Як і ў мінулыя гады, набажэнства ўзначаліць Пантыфік.

Італьянская законніца належыць да манаскага Інстытута Сясцёр Місіянерак Маці Божай Суцяшэння і ўзначальвае асацыяцыю “Slaves no more”, якая дапамагае ахвярам гандлю людзьмі.

Галоўнай тэмай разважанняў, якія сястра Эўджэнія рыхтуе на просьбу папы Францішка, будуць пакуты людзей, якія сталі ахвярамі сучаснага рабства.

Традыцыя правядзення Крыжовага шляху ў Калізеі была закладзена ў 1750 г., калі Бэнэдыкт XІV абвясціў рымскі амфітэатр месцам асаблівага ўшанавання пакут Хрыста і ахвяры хрысціянскіх мучанікаў. Спачатку разважанні засноўваліся выключна на фрагментах Святога Пісання, працах Айцоў і Доктараў Касцёла, святых. Змены адбыліся ў 1984 г., калі медытацыі напісаў асабіста Ян Павел ІІ. У наступныя гады ён прасіў рабіць гэта свецкіх і духоўных асоб з розных краін, не заўсёды католікаў.

Першай жанчынай, якая напісала разважанні да Крыжова шляху ў Калізеі стала ў 1993 г. сястра Анна Марыя Канопі, настаяцельніца бэнэдыктынскага абацтва “Mater Ecclesia”. Сярод аўтараў была ў 1995 г. і пратэстанцкая манахіня са Швейцарыі Мінкэ дэ Фрыс.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 красавіка 2019, 13:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930