Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатыпы падарожжа Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію Лагатыпы падарожжа Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію 

Візіт Папы ў Балгарыю і Паўночную Македонію: статыстыка Касцёла

5 мая 2019 г. пачнецца 29-ы Апостальскі візіт Францішка. Ён адправіцца ў Балгарыю і Рэспубліку Паўночная Македонія. У першай краіне пражываюць 68 тыс. католікаў, у другой – усяго 15 тыс.

Каталіцкі Касцёл у Балгарыі налічвае 55 парафій, аб’яднаных у 3 касцёльных акругі. Тут чатыры біскупы. У краіне працуюць 57 каталіцкіх святароў, адзін пастаянны дыякан, 5 законнікаў, 63 законніцы, 3 свецкіх місіянеры і 74 катэхізатары. Адзін кандыдат рыхтуецца да святарства. У краіне католікі валодаюць двума пачатковымі школамі, дзе вучыцца 63 асобы. Каталіцкая супольнасць утрымлівае дзве амбулаторыі, два дамы для састарэлых і інвалідаў, чатыры прытулкі для сірот. Ёсць дзве каталіцкія сямейныя кансультацыі.

У Рэспубліцы Паўночная Македонія, паводле дадзеных ватыканскага статыстычнага штогодніка, католікі – гэта ўсяго каля 1% насельніцтва. Тут дзейнічаюць 10 парафій і 9 душпастырскіх цэнтраў. У краіне працуюць 22 каталіцкіх святары, 30 законніц, 6 свецкіх місіянераў, 13 катэхетаў, 7 семінарыстаў. Каталіцкая супольнасць апякуецца домам для састарэлых і дзіцячай дашкольнай установай.

Прымаючы запрашэнне палітычных уладаў краін і кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла, Святы Айцец 5-7 мая 2019 г. будзе знаходзіцца ў Балгарыі, дзе наведае гарады Сафія і Ракаўскі, а 7 мая 2019 г. ён правядзе ў горадзе Скоп’е ў Паўночнай Македоніі.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 красавіка 2019, 13:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930