Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас Крыжовага Шляху ў Калізеі. Ілюстрацыйнае фота Падчас Крыжовага Шляху ў Калізеі. Ілюстрацыйнае фота 

Крыжовы шлях у Калізеі: разважанні аб “раскрыжаваных сучаснасці”

“З Езусам і жанчынамі – па дарозе Крыжа”: у такім ключы вытрыманы сёлетнія разважанні для Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі з удзелам Папы. Набажэнства традыцыйна пройдзе ў Вялікую Пятніцу.

Аўтарам тэкстаў выступіла італьянская законніца Эўджэнія Банэці з манаскага Інстытута Сясцёр Місіянерак Маці Божай Суцяшэння, якая ўзначальвае асацыяцыю Slaves no more, што дапамагае ахвярам гандлю людзьмі. У цэнтры разважанняў да 14 стацый Крыжовага шляху – ахвяры гандлю людзьмі, непаўналетнія, з якімі абыходзяцца як з таварам, жанчыны, змушаныя да прастытуцыі, мігранты. Усе яны – новыя раскрыжаваныя сучаснасці, якія павінны абудзіць свядомасць кожнага з нас.

Няхай усе надзеленыя адказнасцю пачуюць крык бедных

Падчас першай стацыі гучыць малітва “за ўсіх надзеленых адказнымі ролямі, каб пачулі крык бедных”, і “за ўсе маладыя жыцці, якія тым ці іншым чынам асуджаны на смерць абыякавасцю ізаляцыйнай і эгаістычнай палітыкі”. Разважанні запрашаюць наследаваць прыклад Езуса, Які вучыць служэнню, прабачэнню, адмаўленню і пакутам, Які сваім жыццём засведчыў “сапраўдную і бескарыслівую любоў да бліжняга”.

Мы развучыліся заўважаць людзей у патрэбе

Асноўныя падзеі, якія мелі месца па дарозе на Галготу, выклікаюць у сястры Эўджэніі асацыяцыі з сітуацыямі, сведкай якіх яна стала сама: у сустрэчы Езуса з Марыяй яна бачыць “шматлікіх матуль, якія дазволілі сваім маладым дзецям выехаць у Еўропу ў надзеі так дапамагчы сваім надзвычай бедным сем’ям, а знайшлі прыніжэнне, пагарду, а часам нават смерць”; уразлівасць і чалавечая слабасць, пра якія сведчыць першае падзенне Езуса, нагадваюць пра “самаран сучаснасці”, якія схіляюцца “з любоўю і спагадай над мноствам фізічных і маральных ран тых, хто кожную ноч адчувае страх цемры, адзіноцтва і абыякавасці”.

“На жаль, сёння мы часта не ўмеем заўважыць людзей у патрэбе, убачыць параненых і прыніжаных, – піша законніца. – Часта адстойваем свае правы і інтарэсы, але забываем аб правах і інтарэсах бедных і апошніх у чарзе”. У сувязі з гэтым аўтар заклікае прасіць Бога, каб дапамог нам “любіць і не заставацца неадчувальнымі да плачу, пакут і крыку болю іншых людзей”.

Непаўналетнія, мігранты і ахвяры гандлю людзьмі – з Езусам на шляху на Галготу

Дзеці і падлеткі, у тым ліку сярод мігрантаў, якія сталі ахвярамі гандлю, “пазбаўленыя права на шчаслівае дзяцінства”, – у цэнтры ўвагі італьянскай законніцы. Сястра Эўджэнія заклікае “расці ва ўсведамленні таго, што ўсе мы нясём адказнасць за гэтую праблему” і што “усе мы можам і павінны быць часткай яе рашэння”. У восьмай стацыі гэты заклік скіраваны асаблівым чынам да жанчын. Ад іх патрабуецца мужнасць і здольнасць “бачыць і дзейнічаць”, ставячыся да бедных, чужаземцаў і адрозных не як да ворагаў, якіх трэба адкідаць і перамагаць, але як да братоў і сясцёр, якіх варта прымаць, каб дапамагчы.

Прыніжэнне Хрыста – прыніжэнне жанчын, ахвяр культуры “карыстання і выкідання”

Дзявятая стацыя, якая ўзнаўляе трэцяе падзенне Езуса, асаблівым чынам прысвечана шматлікім дзяўчатам, змушаным да прастытуцыі, маладымі целамі якіх злоўжываюць, якія зневажаюць і знішчаюць. Гэта вынік культуры карыстання і выкідання, пераканана сястра Эўджэнія. На яе думку, пытанне Бога: “Дзе брат твой? Дзе сястра твая?” павінна “дапамагчы падзяліць пакуты і прыніжэнне шматлікіх асоб, да якіх ставяцца як да адкідаў”.

Грошы, дабрабыт і ўлада – ідалы ўсіх часоў

Годнасць, прыгажосць і моц чалавека страцілі сваю першасную значнасць. Ідалы ўсіх часоў – грошы, дабрабыт і ўлада – зрабілі ўсё таварам. На шчасце, ёсць яшчэ людзі, здольныя рызыкаваць сваім жыццём дзеля выратавання іншых. Аўтар разважанняў нагадвае пра трагедыю Міжземнага мора, якое імкнуцца пераадолець шматлікія сем’і ў пошуку бяспекі і магчымасцей, асобы, што бягуць ад беднасці дыктатуры, карупцыі і нявольніцтва – усе тыя, прыгажосць і багацце якіх неабходна вынайсці нанова, бо гэта “ўнікальны і непаўторны Божы дар”, які трэба скіраваць “на служэнне ўсяму грамадству, а не на дасягненне персанальных інтарэсаў”.

Смерць і ўваскрасенне Езуса – навука жыцця

Магіла Хрыста прымушае задумацца над “новымі могілкамі сучаснасці”: пустыняй і морам, дзе знаходзяць месца вечнага адпачынку “мужчыны, жанчыны і дзеці, якіх мы не змаглі або не пажадалі ўратаваць”. “Пакуль улады вядуць дыскусіі, закрыўшыся ва ўрадавых палацах, - заўважае сястра Эўджэнія, - Сахара папаўняецца скелетамі людзей, якія не вытрымалі цяжкасцей, голаду і смагі, а мора ператварылася ў водную магілу”.

Аўтар разважанняў пажадала, каб смерць Хрыста “дала кіраўнікам дзяржаў і адказным за заканадаўства ўсведамленне іх ролі ў абароне кожнага чалавека”, і каб уваскрасенне Хрыста служыла “маяком надзеі, радасці, новага жыцця, братэрства, гасціннасці і адзінства паміж народамі, рэлігіямі і законамі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 красавіка 2019, 15:07
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930