Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Neue Pizzicato-Polka
Расклад Падкасты
Статуя Уваскрослага Хрыста ў касцёле св. Себасцьяна ў Нэгомба (Шры Ланка) Статуя Уваскрослага Хрыста ў касцёле св. Себасцьяна ў Нэгомба (Шры Ланка) 

Нунцый у Шры-Ланцы: людзі ўдзячныя Францішку за салідарнасць

У Шры-Ланцы дагэтуль пануе атмасфера страху, але людзі ўдзячныя Святому Айцу за словы суцяшэння, зазначыў арцыбіскуп Ван Тот, Апостальскі нунцый у гэтай азіяцкай краіне.

Прадстаўнік Святога Пасаду наведаў некаторыя месцы, якія ў Пасхальную нядзелю сталі мішэнню тэрарыстаў.

У выніку выбухаў, якія адбыліся 21 красавіка 2019 г. у шэрагу касцёлаў і гатэляў Шры-Ланкі, загінулі больш за 320 чалавек і каля 500 атрымалі раненні. На працягу апошніх дзён Пантыфік двойчы скіроўваў словы салідарнасці з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

У каментары для Vatican News арцыбіскуп Ван Тот зазначыў, што словы Папы прынеслі суцяшэнне вернікам, якія заўсёды ўважліва сочаць за яго дзейнасцю, вельмі любяць яго і захоўваюць удзячнасць.

Нунцый падкрэсліў, што, нягледзячы на атмасферу страху, у грамадстве заўважна моцная салідарнасць. У прэс-канферэнцыі, якая была арганізавана мясцовым епіскапатам, бралі слова не толькі хрысціяне, але таксама мусульмане і будысты.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 красавіка 2019, 14:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930