Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Pesante - Presto)
Расклад Падкасты
Фасад сабора Нотр-Дам. Ілюстрацыйнае фота Фасад сабора Нотр-Дам. Ілюстрацыйнае фота 

Касцёл у Беларусі абяцае падтрымку вернікам Францыі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да духоўнай падтрымкі вернікаў Францыі, якія мінулай ноччу ледзь не страцілі свайго “сэрца” – сабора Парыжскай Маці Божай.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе маліцца, каб храм, які з’яўляецца святыняй для ўсіх хрысціян, не толькі католікаў, быў адноўлены як мага хутчэй, заявіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі 16 красавіка 2019 г., падчас перадвелікоднай сустрэчы з журналістамі.

“Я сам некалькі разоў маліўся ў гэтым Саборы, там знаходзіцца адна з галоўных святынь хрысціянства – цярновы вянец Хрыста. Гэта каталіцкі храм, але ў ім маліліся і хрысціяне іншых канфесій. Таксама і я разам з братамі праваслаўнымі там маліўся. Выказваю спачуванні і маральную падтрымку. Напэўна, будуць нейкія магчымасці дапамагчы матэрыяльна. Сёння немагчыма ўявіць Парыжа без Нотр-Дам – ён дарагі ўсім хрысціянам. Зараз французскія вернікі патрабуюць падтрымкі, і Каталіцкі Касцёл у Беларусі яе абяцае: будзем маліцца, каб Сабор быў адноўлены як мага хутчэй”, - сказаў старшыня беларускага епіскапату.

Іерарх лічыць, што не трэба “містыфікаваць” трагічнай падзеі, хоць пажар і адбыўся ў Вялікім тыдні. Трэба чакаць вынікаў расследавання. Але і яшчэ раз задумацца аб абароне і захаванні хрысціянскай веры.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 красавіка 2019, 11:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930