Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tempo di minuetto
Расклад Падкасты
Біскуп Велікаселец падчас Імшы ў капліцы Унебаўзяцця НПМ. Ілюстрацыйнае фота Біскуп Велікаселец падчас Імшы ў капліцы Унебаўзяцця НПМ. Ілюстрацыйнае фота 

Гістарычны Вялікдзень у Гомелі: упершыню – у двух касцёлах

Гістарычнай падзеяй назваў біскуп Казімір Велікаселец сёлетняе святкаванне Вялікадня ў Гомелі. Упершыню Пасхальны трыдуум распачаўся ў горадзе адначасова ў двух касцёлах.

Літургія адбываецца ў касцёле Нараджэння Маці Божай і капліцы на месцы будоўлі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Нагадаем, у 500-тысячным Гомелі – другім па колькасці беларускім горадзе – да гэтага часу ёсць толькі адзін каталіцкі храм, які ў 2000 г. асвяціў кардынал Казімір Свёнтэк. Але па ініцыятыве дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца летась у горадзе распачалі будоўлю другой па ліку святыні – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – гэтак жа называўся касцёл, які быў узарваны бальшавіцкай уладай у 1940 г. Такім чынам, у Гомелі была адноўлена гістарычная парафія. Праўда, новы касцёл будуецца не на месцы ўзарванага – на цяперашняй плошчы Леніна, а на ўскрайку горада ў Савецкім раёне, бо гэты ўчастак быў выдзелены ўладамі.Капліца на месцы будоўлі пачала функцыянаваць у лістападзе 2018 г. І сёлета ўпершыню адроджаная парафія святкуе тут Уваскрасенне Хрыстова.

Падчас цэлебрацыі ў Вялікі Чацвяр біскуп Казімір Велікаселец звярнуўся да парафіянаў у гаміліі і падкрэсліў, што яны з’яўляюцца сведкамі гістарычнай падзеі. Паводле біскупа, камуністы, атэісты, якія спрычыніліся за руйнавання святыні, цяпер стаяць перад Богам і адказваюць за свае дзеянні. Напэўна, яны мучаюцца згрызотамі сумлення і радуюцца таму, што іх памылку выпраўляе цяперашняе пакаленне. Біскуп Казімір заклікаў вернікаў маліцца за ганіцеляў тагачасных гомельскіх католікаў і дзякаваць Богу за тое, што парафіяне пераадолелі столькі перашкодаў і выстаялі, захавалі веру, перададзеную ад бацькоў і дзядуляў, бабуляў, дачакаліся аднаўлення парафіі.

У Вялікую Пятніцу ў капліцы адбудзецца Крыжовы шлях і літургія. Увечары ў суботу вернікі збяруцца на Пасхальнай Вігіліі – паралельна з парафіянамі касцёла Нараджэння Маці Божай.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 красавіка 2019, 11:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930