Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Veni Creator spiritus
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Балгарыя рыхтуецца да сустрэчы Святога Айца

Балгарскія католікі ганарацца тым, што Пантыфік менш чым праз 20 гадоў у другі раз наведае іх краіну. Францішак 5-7 мая 2019 г. паедзе з Апостальскім візітам у Балгарыю і Паўночную Македонію.

Біскуп Крыста Пройкаў, старшыня Міжабрадавай Канферэнцыі Біскупаў Балгарыі, прызнаўся, што епіскапат запрасіў Папу адразу пасля яго абрання. “Гэта не стала, вядома, аргументам, які пераважыў. Усё вырашыў стыль Францішка, для якога адным з прыярытэтаў з’яўляюцца перыферыі грамадства і Касцёла. Балгарыя з’яўляецца паўднёвымі варотамі Еўропы і першай хрысціянскай краінай кантынента. Пасля Грузіі, мы – другая праваслаўная краіна, якую Святы Айцец наведае падчас свайго пантыфікату”, - заўважыў іерарх.

Ён адзначыў, што пілігрымка Францішка стане вялікай падзеяй не толькі для балгарскіх католікаў, але і ўсяго 7-мільённага насельніцтва краіны. “Вырасла новае пакаленне, якое ўпершыню ўбачыць Папу. Усе католікі ахвотна і з энтузіязмам чакаюць Францішка”, - сказаў біскуп Пройкаў.

Паводле іерарха, візіт дэманструе, што Каталіцкі Касцёл памятае пра малы статак балгарскіх католікаў. Ён запэўніў, што ў сустрэчах з Пантыфікам у Ракаўскім і Сафіі прыме ўдзел максімальна вялікая колькасць католікаў абодвух абрадаў, якіх у Балгарыі каля 60 тыс.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 красавіка 2019, 11:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031