Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Чарльз Шыклуна Арцыбіскуп Чарльз Шыклуна 

Іерарх: барацьба за давер да Касцёла павінна быць штодзённай

Давер да Касцёла немагчыма вярнуць за тры дні. Барацьба за гэта павінна весціся дзень за днём, падкрэсліў мальтыйскі арцыбіскуп Чарльз Шыклуна перад сустрэчай па абароне непаўналетніх у Касцёле.

Дапаможны сакратар Кангрэгацыі Веравучэння, які мае вялікі досвед у барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі і ўваходзіць у склад арганізацыйнай рады ватыканскага саміту, лічыць, што пакуль заўчасна казаць пра яго магчымыя эфекты.

“Безумоўна, мы павінны ўжо зараз думаць пра стратэгію, каб сустрэча мела працяг. Будзе асабліва важна, каб былі рэалізаваныя ўказанні Святога Айца. У гэтым сэнсе мы моцна чакаем яго прамовы на закрыццё нарады. Але жадаем пачуць не толькі Папу, але і адно аднаго, каб гэта сустрэча стала важным момантам на шляху барацьбы са злоўжываннямі, якую Касцёл вядзе ўжо шмат гадоў”, - сказаў арцыбіскуп.

Паводле іерарха, варта памятаць не толькі пра злачынцаў, але і пра вялікую колькасць святароў, законнікаў і законніц, якія сваёй ціхай і адданай штодзённай працай вяртаюць давер да Касцёла.

“Вядома, што яны не трапяць на вокладкі газет, але з’яўляюцца тым лесам, які расце без шуму, і часта застаецца толькі фонам, для таго дрэва, якое падае. Але мы павінны глядзець на той лес, які расце, і адначасова адганяць “ваўкоў” ад нашых супольнасцей”, - сказаў іерарх.

Сустрэча на тэму “Абарона непаўналетніх у Касцёле” пройдзе ў Ватыкане 21-24 лютага 2019 г. У ёй прымуць удзел каля 200 чалавек, больш за палова якіх – старшыні епіскапатаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лютага 2019, 14:45
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031