Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску 

Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску ўключылі ў ахоўную зону

Старадаўнія могілкі вакол касцёла на Залатой Горцы ў Мінску будуць абаронены законам ад забудовы. Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы лічыць гэта станоўчым знакам.

Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект ахоўнай зоны, размешчанай у цэнтры Мінска. У раёне перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (ад ЦУМа да Ваенных могілак). Згодна з дакументам, апублікаваным 16 студзеня на Нацыянальным прававым партале, у праект увайшлі каталіцкі храм Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы і Вайсковыя могілкі з праваслаўным храмам Аляксандра Неўскага. Гэта азначае, што дадзеныя будынкі нельга зносіць, а тэрыторыю ў межах зоны забаронена забудоўваць.

Рашэнне аб унясенні будынка касцёла ў ахоўную зону вельмі важнае, лічыць пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Роха на Залатой Горцы кс. Юрый Санько. У інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Vatican News ён распавёў, што парафіяне даўно чакалі гэтага рашэння, перш за ўсё – дзеля захавання тэрыторыі Залатагорскіх могілак, што месцяцца каля святыні.

“Гэта гарантыя таго, што ўчастак Залатагорскіх могілак не будзе забудаваны – ён перайшоў пад ахову дзяржавы. Што тычыцца нашых планаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла – статус ахоўнай зоны нам не пашкодзіць, бо мы плануем не нейкія грунтоўныя пераўтварэнні, а толькі стварэнне парку, добраўпарадкаванне”, - распавёў святар.

Пробашч адзначыў, што беларускае заканадаўства прадугледжвае магчымасць будаўніцтва на месцы былых могілак культавых аб’ектаў або стварэнне там паркавых зон.

“Гэта вялікая радасць, што Залатагорскія могілкі, якія да канца не разбурылі за савецкім часам, будуць захаваны. І вялікая падзяка, перш за ўсё вернікам, якія шмат маліліся ў гэтай інтэнцыі – каб больш не былі патрывожаныя нашы продкі, пахаваныя на гэтых каталіцкіх могілках. Мы плануем, што гэта будзе месца малітвы, адпачынку, куды можна будзе прыйсці з дзецьмі, знайсці цішыню ў цэнтры вялікага горада, пабыць сам-насам са сваімі думкамі, памаліцца”, - патлумачыў святар.

Нагадаем, зараз працягваецца рэканструкцыя касцёла Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, затым пачнецца добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол святыні.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 студзеня 2019, 11:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930