Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып Супольнасці Тэзэ Лагатып Супольнасці Тэзэ 

Наступная Еўрапейская сустрэча Тэзэ пройдзе ў Польшчы

Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі, якая арганізуецца Супольнасцю Тэзэ, будзе праходзіць з 28 снежня 2019 г. па 1 студзеня 2020 г. у польскім горадзе Уроцлаў.

Будучую сталіцу экуменічнага форума, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, абвясціў прыёр Супольнасці, брат Алаіз Лозэр. Гэта адбылося 30 снежня, падчас вячэрняй малітвы ў рамках сёлетняй сустэчы, што праходзіць у Мадрыдзе.

“У час калі будаванне Еўропы сустракаецца з моцным супрацівам, калі павялічваюцца непаразуменні паміж краінамі, сустрэча ў Польшчы дазволіць тысячам людзей маладога ўзросту адчуць, што ўзаемны давер пабудаваць магчыма”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Супольнасці Тэзэ.

Ва ўрачыстым абвяшчэнні месца правядзення наступнага этапу “Пілігрымкі даверу на зямлі” прынялі ўдзел Прымас Польшчы, арцыбіскуп Гнезненскі Войцех Поляк і дапаможны біскуп Уроцлаўскай архідыяцэзіі Анджэй Семенеўскі, якія спецыяльны прыбылі ў сталіцу Іспаніі.

Уроцлаў стане трэцім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ. У 1999 г. гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 г. – у Познані.

Еўрапейскія сустрэчы моладзі, адбываюцца на рубяжы старога і новага года, кожны раз у іншым горадзе кантынента. Форумы праводзяцца з 1978 г. Самы першы прайшоў у Парыжы.

Звыйчана іх праграма прадугледжвае пражыванне моладзі ў сем’ях і школах. У дадатак да рэлігійных сустрэч арганізуецца багатая культурная праграма. У навагоднюю ноч адбываецца “Малітва за мір ва ўсім свеце” і “Фестываль народаў”. Акрамя сустрэч у парафіях маладыя людзі штодзённа збіраюцца для малітвы ў буйных выставачных цэнтрах ці базыліках.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 снежня 2018, 12:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031