Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Апостальская Сталіца і В’етнам правядуць новы раунд перамоў

19 снежня 2018 г. адбудзецца сёмая сустрэча Рабочай групы па дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Пасяджэнне пройдзе ў горадзе Ханой дзеля паглыблення і развіцця двухбаковых адносін, як было вырашана падчас шостай сустрэчы Рабочай групы, што праходзіла ў кастрычніку 2016 г. у Ватыкане, а затым падчас візіту ў Ватыкан намесніка Міністра замежных спраў В’етнама Ха Кім Ньёка, у жніўні 2017 г., і падчас візіту ў Ханой падсакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, мансеньёра Антуана Камільеры, у жніўні 2018 г.

Сустрэчы таксама папярэднічаў нядаўні візіт у Ватыкан першага намесніка Прэм’ер-міністра В’етнага Труонга Хоа Біна, 20 кастрычніка, і яго сустрэча з Францішкам.

Падчас свайго знаходжання ў В’етнаме, 18-20 снежня 2018 г., ватыканская дэлегацыя сустрэнецца таксама з біскупамі краіны, якія прыбудуць у Ханой для ўдзел у св. Імшы з нагоды інгрэсу арцыбіскупа Жозэфа Ву Ван Цьена, новага пастыра Ханойскай архідыяцэзіі.


 

17 снежня 2018, 15:22
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930