Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2018.08.24 EUROPA Dublino primo Incontro della Commissione CCEE Famiglia e Vita 2018.08.24 EUROPA Dublino primo Incontro della Commissione CCEE Famiglia e Vita 

Дублін: першае пасяджэнне Камісіі РКБЕ па справах сям’і і жыцця

У ходзе ІХ Cусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне прайшло першае пасяджэнне Камісіі па справах сям’і і жыцця, якая была створана ў кастрычніку 2017 г. у рамках Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

Працу новай структуры ўзначаліў яе старшыня – шатландскі арцыбіскуп Лео Уільям Кушлё. Камісія мае на мэце спрыяць распаўсюджванню Евангелля сям’і, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Рады.

Пасяджэнне пачалося з кароткага прадстаўлення членаў структуры – пятнаццаці біскупаў, адказных да душпастырства сем’яў, якія былі дэлегаваны сваімі епіскапатамі. Паведамляецца, што сустрэча дазволіць вызначыць некаторыя напрамкі дзейнасці на бліжэйшыя гады, якія будуць прадстаўлены Прэзідыуму Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы на яе пленарным пасяджэнні, якое 13-16 верасня 2018 г. пройдзе ў Познані.

Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы была заснавана ў 1971 г. У яе склад ўваходзяць кіраўнікі 33 еўрапейскіх епіскапатаў, а таксама арцыбіскупы Люксембурга, Княства Манака, мараніцкі архіепіскап Кіпра, біскуп Кішынёва, Мукачаўскай епархіі і Апостальскі Адміністратар Эстоніі.

Старшынёй Рады з’яўляецца арцыбіскуп Генуі кардынал Анджэла Баньяска. Пасады віцэ-старшынь займаюць: арцыбіскуп Вэстмінстэрскі Вінсэнт Нікалс і арцыбіскуп Познаньскі Станіслаў Гандэцкі. Генеральным сакратаром структуры з’яўляецца мансеньёр Дуартэ да Кунья з Партугаліі. Сакратарыят Рады знаходзіцца ў горадзе Санкт-Гален у Швейцарыі.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

24 жніўня 2018, 11:18
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930