Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Berceuse in Re bemolle Maggiore op. 57
Расклад Падкасты
Папа Францішак ля Турынскай Плашчаніцы Папа Францішак ля Турынскай Плашчаніцы 

Турынскую Плашчаніцу выставяць для моладзі

Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Турынскай Плашчаніцы, прымеркаванае да італьянскай сустрэчы моладзі. З 1578 г. яна выстаўлялася ўсяго 11 разоў.

Больш за 2 тыс. маладых людзей з 17 дыяцэзій П’емонта і Валь д’Аоста 10 жніўня 2018 г. будуць маліцца ля хрысціянскай святыні. Адарацыя будзе папярэднічаць пілігрымцы моладзі ў Рым, дзе 11 і 12 жніўня юнакі і дзяўчаты прымуць удзел у сустрэчы з Папам.

Гэта не будзе такое ж маштабнае адкрыццё, як, напрыклад, падчас юбілейнага года, але моладзь атрымае магчымасць правесці адарацыю ў непасрэднай блізкасці да Плашчаніцы. Для малітвы перад рэліквіяй былі падрыхтаваны тэксты ў фармаце электроннай кнігі.

У Турын маладыя італьянцы прыйдуць і прыедуць у пілігрымцы з сваіх дыяцэзіяльных санктуарыяў і важных для мясцовага Касцёла месцаў. Па дарозе яны будуць затрымлівацца, каб рэалізаваць справы міласэрнасці, сярод іншага, дапамагаючы пажылым людзям.

У ноч на 10 жніўня моладзь адправіцца з Турына ў Рым, дзе пройдзе сустрэча Францішка з маладымі людзьмі з усёй Італіі. Нацыянальная моладзевая пілігрымка пройдзе ў рамках падрыхтоўкі Касцёла да кастрычніцкага Сіноду Біскупаў на тэму моладзі. Чакаецца, што ў жнівеньскай сустрэчы з Папам прымуць удзел больш за 50 тыс. асоб.

З 1578 г., калі Турынская Плашчаніца была перанесена з Шамберы ў Турын, яна выстаўлялася ўсяго 11 разоў, апошні раз у 2013 г. Нягледзячы на тое, што арганізаваная для моладзі адарацыя не з’яўляецца тым жа, што публічнае адкрыццё хрысціянскай рэліквіі, гэта ўнікальная і непаўторная ініцыятыва.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 ліпеня 2018, 14:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930