Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Neue Wiener Landler
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец прыняў новае кіраўніцтва Камісіі епіскапатаў ЕС

Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане новае кіраўніцтва Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (СOMECE). Яе старшыня, арцыбіскуп Жан-Клод Холерыш, і іншыя члены Пастаяннага Камітэта структуры, пазнаёмілі Святога Айца з ходам дыялогу паміж Канферэнцыямі Біскупаў кантынента і палітычнымі ўладамі Еўрапейскага Саюза.

Аўдыенцыя адбылася 18 мая 2018 г. у Ватыкане. У склад дэлегацыі Камісіі, акрамя арцыбіскупа Холерыша, увайшлі яе віцэ-старшыні: біскуп Мар’яна Крачата з Італіі, біскуп Ноэль Трэнар з Ірландыі, біскуп Ян Вокал з Чэхіі і Генеральны сакратар гэтай структуры, французскі дамініканін, айцец Аліўе Паквілон.

Францішак ухваліў намеры новага кіраўніцтва Камісіі адносна ўмацавання дыялога са структурамі Еўрапейскага Саюза, заснаванага на ўзаемнай павазе і актыўным удзеле грамадзян каталіцкага веравызнання ў распрацоўцы палітыцы, накіраванай на развіццё супольнага дабра.

Падчас двухдзённага візіту ў Ватыкан члены Пастаяннага Камітэта Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці абмяркоўвалі галоўныя выклікі, якія стаяць перад ЕС, і канструктыўную ролю, якую Касцёл адыгрывае ў спрыянні дабру ўсёй Еўропы.

Дэлегацыя сустрэлася таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам; сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам; прэфектам Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардыналам Пітэрам Тарксанам; кіраўніком дэлегацыі Еўрапейскага Саюза пры Святым Пасадзе, спадаром Янам Тамбінскім.

Новае кіраўніцтва Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці было абрана 8 сакавіка 2018 г. у Брусэлі, на заканчэнне вясенняй пленарнай асамблеі гэтай структуры. Арцыбіскуп Люксембурга Жан-Клод Холерыш замяніў на пасадзе яе старшыні кардынала Рэйнхарда Маркса, арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага, які ўзначальваў Камісію з 2012 г.

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці была заснавана ў 1980 г. У яе склад уваходзяць дэлегаты Канферэнцый Біскупаў 28 дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза. Адзін біскуп прадстаўляе Данію, Швецыю і Фінляндыю, у той час як епіскапат Вялікабрытаніі прадстаўлены дэлегатам ад Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса і дэлегатам ад Канферэнцыі Біскупаў Шатландыі. У склад Камісіі ўваходзіць таксама прадстаўнік епіскапату Швейцарыі, якая не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 мая 2018, 10:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930